Лецейка-лета

Якое цудоўнае цёплае ранне!
І ветрыку з сонцам ласкавым дуэт
Падорыць настрой на ўвесь дзень, да змяркання.
А ў поўдзень станцуюць для нас менуэт
Стракозкі, што ў лузе, або каля рэчкі,
Тут кожнае лета мы бачым штодня.
Там лубіну кветкі стаяць, нібы свечкі,
Ды ў танцы над імі старкозы звіняць.
А вечарам ціхім, такім, як і ранак,
Нацешымся зноў прыгажосцю спаўна.
І нават калі пойдзе дождж нечакана,
Мы кропелькі будзем лавіць дацямна.
А потым і ночкай з такім мілаваннем
За зоркамі ў небе прыемна сачыць.
Ах, лецейка! Будзем чакаць мы спаткання
З табою праз год. Трэба толькі дажыць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →