Славьте Господа, Бог милосерден!
Ты Ўсемагутнага дзіця:
Праз райску браму ўвойдзем з верай!
Пан Бог прыходзіў, адкрыў дзверы.
Пазнаем свет які ўсё лечыць,
Святы Айцец, святая вечнасць,
З анёлмі славіць будем РАЗАМ,
У хвале нябёс праз вечнасць часу.
Не вер таму што пазнішчае
Шатанскім і пустым жаданнем,
Штодня малі сэрца прагненнем
Сваім agappe у служэнні.
Слаў у брудзе, немачы і слабасці
Спявай танцуй у нябеснай радасці.
Пан збавіў свет і перамог!
Ён можа ўсё, магутны Бог!!
Пакінь былы сумніў без веры
Святло жыцця адсуне цемры.
Пакліканы на ўрачыстае
Пусці былое слізкамглістае.
Ён свету свет, няма абрысу
Каб апісаць святыя Рысы.
Святое полымя любові,
Ахвяраваны целам з кроую
За кожнага: цябе і нас.
Усё нам даў, дае і час
Каб захацелі навярнуцца,
Ад вечнай смерці адвярнуцца,
Узяць руку і быць у небе
Забраць адтуль дзе з ядам у хлебе.
Бог цябе просіць пра давер і вытрымку, адно ты вер.
Усё тутэйшае міне,
Міне ўсё апроч МЯНЕ.
У славе будем мы нябёс
Забудь пра ганьбы, цяжкі лёс
Душою чысты, малады
Са Мной Святым, будзеш і ты.
Стократ Святы, магутны Пане,
дзякуй за ўсё і што ты з намі.
Слауце нябесы і хай славіць зямля,
Гучным спевам і моцным як полымя!
Лед з сэрцаў адступіць, пабегнуць крыніцы
Жывой вады з іх будуць ліцца. Заквітне розум, знікне тлен,
Усяго адновіць да кален
Тваіх радных і тых это побач,
Умые твары, слёзаў горыч.
Бог Літасцівы і Сапраўдны,
Не адвярнуўся ад астатніх,
Ён прагне нас, адно ты вер!
Ратуе Бог, а нішчыць звер.
Падараваў душу святую,
Няўжо не бачыш не пасуе,
Ёй бруды, крыўды і падман
Святло павінна быць і Пан,
Якога продак мой пакінуў
На Свет Святла наставіў спіну,
Хлусню абраў як дапамогу,
Не даў магчымасцей для Бога,
Ніхто не выгнаў сам пайшоў
Шукаць жыцця і не знайшоў,
А дастатковым быў бы плач
Сказаць у пакоры: Бог прабач.
Пыха ўвайшла, а з ёй і дэман,
Павёў за браму, закрыў дзверы.
БОГ клікаў, кліча і цяпер,
Чакае нас, адно ты вер.
Свидетельство о публикации №124120901517