Губляе листапад

Апошнія дзянькі
Губляе лістапад.
Бярозкі за окном
Пад ветрыкам хінуцца.
А рэдзенькі сняжок
Засыпаў пер’ем сад,
Бо рад дапамагчы
Садку перапрануцца.

Вось-вось ужо засне
Пад прыцемкамі рунь
І злучыць далеч змрок
З размытым  небасхілам.
Не выпусціць стралы
З кудлатых хмар Пярун
І распраўляе сум
Перад палётам крылы.

І думкі ў галаве,
То дрэмлюць, то паўзуць,
Як змеі ў час пары
Перадзімовай спячкі,
Нібыта кроў маю
Ператварылі ў ртуць
І перасталі ныць
Ад холоду балячкі.

Не так хвалюе ўжо
Ні здрада, ні хлусня,
І ты, нібы скрыжаль,
Сячэш на дробязь хвілі,
Каб зацугляць свайго
Бягучага каня
На моманце жыцця,
Які даўно згубілі. (Людміла Воранава)


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →