На шыбе
Рачулкі, горы праз лясы:
Цікуй! Завалы і аблогі
І рэй шурпатай паласы;
Цікуй! Ляцяць без коней сані,
Хтось лейцы узяў без галавы...
Сцюдзёны час. Пякучы. Ранні.
Злёг срэбрабокі гай травы.
Адчуй сталёвасць паднябесся
І птушак срэбных над зямлёй.
Спасцігні: душы іх, песні.
На шыбе казачнай такой!
Свидетельство о публикации №124113004368