Цёплым мёдам пахнуць бальшакi

Цёплым мёдам пахнуць бальшакі.
Солад траў вісіць над сонным лугам.
Толькі сонца вечна - сваім кругам -
Высыпае промні ля ракі!..

Не чутно ні птушак, ні звяркоў,
Матылёк не гойдае сцяблінку...
Адпачні, зямля, адну хвілінку, -
Ты суцішся, мора васількоў.


Рецензии