Усмiхаюцца сонца, вочы, разлятаецца хмаркай каса

Усміхаюцца сонца, вочы,
Разлятаецца хмаркай каса...
А душа мая стоена сочыць.
А душа мая - жніўня раса.

Ты ўвосень квецень-шыпшына:
Колькі сквапіцца хмар і дубцоў!..
Летам дзея: акліча - сцяжына.
Салавей у барах, ля дуброў.

Але некалі, некалі веды
Уз'яднаюць. Як птушкі ці сны,
Нас любові заручаць санеты
На шляхах аксамітнай вясны!..


Рецензии