Каралева. Ружы. Эзатэрыка
Калі сад не гнецца ад тумана,
Каралеўну сонейка вядзе
Праз алеі замкавых палянаў.
Перад брамай служкі на каленях.
Варта сочыць важкімі слупамі...
Каралеўна з крыжыкам у маленнях
З пабялела-тонкімі рукамі.
Кветкі - ружы - прынясе садоўнік.
Бацька долу апускае вочы.
І ваяр краёў брыдзе - вандроўнік.
І любові просіць дні і ночы,
І ваяр гатовы вырваць сэрца!
Бацька родны крочыць да магілы...
Каралеўна шэпча ў паняверцы:
"Квет чырвоны мой - сакральны - мілы..."
_______________________________
...Праз алеі замкавых палянаў,
Калі ружы - водар, свет - цвіце,
Калі сад не гнецца ад тумана,
Каралеўну сонейка вядзе.
Свидетельство о публикации №124113003743