Мары

Я ня чула даўно, як пяе салавей
У зялёных садах Беларусі маей.
Як зязюля у лесе мне лічыць гады.
Я цяпер толькі у марах лятаю туды,

Дзе ля хаты сумуе бярозка мая,
Дзе на беразе возера вырасла я,
Дзе сцяжынкі дяцінства у казку вялі,
Дзе адін аднаго мы калісьці знайшлі.

Я сумую заўжды па табе, Беларусь.
Мару, як да бярозкі шчакою прыжмусь.
Мары, мары... Яны застаюцца са мной.
Мнеб пачуць салаўя ў Беларусі вясной.
                24.11.2024


Рецензии