Хатни агеньчык

Зраблю крок за парог, роднай хаты,
Дзе ўсё дзяцінства маё прайшло.
Дзе між шыбамі закладзена вата,
каб з хаты не ўцякала цяпло.
На сцяне з фатаграфій калаж,
чорна-белыя здымкі на памяць.
На падлозе старадаўні трэльяж,
адлюстроўвае ўсё пра што мараць.

Хатні агеньчык, грэе мне сэрца.
Грэе мне душу сямейны ачаг.
І быццам у дзяцінства гляджу праз люстэрка,
і бачу ўсмешку ў добрых вачах.
Хатні агеньчык, любыя рэчы,
руская печ і бліны на стале.
Мамчыны рукі, абдымаюць за плечы,
Як калісьці ў дзяцінстве моцна мяне.

У роднай хаце, як быццам час спыніўся,
Нібы гады зной вярнуліся назад.
Сонечны прамень у акно прабіўся,
Як раней ўдыхаю дрэва пах.
На лаўцы трохі, каля печы пасяджу,
за сталом мяне сям'я  чакае.
Усіх поглядам сваім я абвяду,
Сямейны ачаг маё сэрца сагравае.
 
11.2024


Рецензии