Не убачыш нецiкавых ты людзей

("Людей неинтересных в мире нет" Е.Евтушенко)

Не ўбачыш нецікавых ты людзей.
Іх лёсы — як сняжынкі на руцэ.
У кожнай асаблівасці свае,
Не знойдзеш больш падобных да яе.

І калі хтосьці непрыкметна жыў,
І гэту невыдатнасць ён хваліў,
Цікавым быў сярод людзей
Самою нецікавасцю сваёй.

У кожнага — таемны асабісты свет.
Ёсць у свеце гэтым самы лепшы міг.
Ёсць у свеце гэтым самы страшны час,
Ды невядома гэта ўсё для нас.

Калі ж памірае чалавек,
З ім памірае першы яго снег,
І першы пацалунак, першы бой...
Усё гэта забірае ён з сабой.

Так, застаюцца кнігі ды масты,
Машыны, мастакоў палотны,
Так, шмат чаго застанецца пасля,
А штосьці усё ж знікае да канца!

Такі закон бязлітаснай гульні.
Не людзі паміраюць — іх куткі.
І памяць ёсць аб грэшных і зямных.
А што мы ведалі, па сутнасці, аб іх?

Што ведаем пра брата, пра сябра,
І як жыве адзіная твая?
І пра бацька дарагога  свайго
Мы, ведаючы ўсё, не ведаем нішто.

Знікаюць людзі... Іх не ўзнавіць.
Таемныя куткі не адрадзіць.
І кожны раз крычу я ў душы
Ад гэтай незваротнасці наўзрыд.
               
                Я.Еўтушэнка


Рецензии