Хлебнае

Ёсць святасць надзённага хлеба,
Ёсць зерне жыцця ў каласках.
Як святасць высокага неба –
Хлеб – у хлебароба руках.

Зямелька таксама святая –
З ёй хлеб, што дасць "днесь" Ойча наш.
Жытнёвае поле ўзрастае
Ад шчырае працы здаўна.

Сняданак, абед ці вячэра:
Ёсць выбар на густ і на смак –
Хлеб чорны, і белы, і шэры...
З кмінком выбіраю сама.

Сапраўдны ёсць водар у хлеба –
Сялянскіх рук праца і соль,
Дзяліць з блізкім скібку патрэба,
Камусьці аддаць, часам, свой –

Чужому зусім чалавеку,
Калі ў двор зайшоў, – не бяда.
Ён, можа, вандроўнік адвеку.
Лічы, што ты Богу падаў.

3.11.2024   Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч


Рецензии
Хлеб, што у добрых руках...

Анатолий Бубич   15.11.2024 14:22     Заявить о нарушении
Но я вам не судья...

Анатолий Бубич   15.11.2024 14:25   Заявить о нарушении
Земля, што пад хлеб, нам святая,

Другой нам не дау, добры Бог,

Яна пад нагами такая,

Як родны быцькоускi парог.

... нешта такое
Так i просiцца...

Есть над

чем работать...

Я не пишу
по-белорусски и давно... Причины есть...

Анатолий Бубич   15.11.2024 14:27   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.