Ападае апошнi лiсток

Ападае апошні лісток,
Вецер ціха яго ўверх кідае,
Ён кружыцца ў паветры ў начы,
Дождж слязамі яго адхіляе.

Ён на землю вось-вось упадзе,
Усю пакрытую лісцем і гніллем.
Знікнуць фарбы з яго палатна,
Сам ён стане зусім не рухомым...

Ападае лісток, ападае!
Раз апошні паветра усход
Ухапіўшы, ўздымаецца ў неба
І лунае не ловячы ток...

Вось ляжыць ён на чорнай зямлі,
Ліст акутаны цемрай і пылам,
А вялізны і тоўсты чарвяк
Прагрызае вялікія дыры.

Ты, так лічыш, магутнае дрэва,
Паглядзі, ты, празрыстым вачыма,
Што лісток весь цяжар забірае -
Уздымацца высока магчыма!

Ён з сабою забраў усе нягоды
І атруту цягне за сабою,
А наступнай вясною ўбачыш
Жыцця новага тонкія ўсходы!


Рецензии