Хутка i вясна наступiць
Хістанні травы,
Над люстэркам узлятаюць
Лісцікі вярбы.
Хвалі роўныя кранаюць
Берага краі
Ды уносяць, захапляюць
Цеплыню зямлі.
Калыхаецца на хвалях
Качка ў начы.
Ціха елка уздыхае,
Трэскам галіны.
Абмакне ледзь-ледзь галіну
дрэва ля вады,
І зацягнуцца туманам
Кволыя лісты.
Што, ты, дрэва заміраеш,
Гнешся да зямлі?
Хутка і вясна наступіць,
Знікнуць халады!
Свидетельство о публикации №124111005595