Сустрэча

Па старай сцяжынцы к роднаму дому,
Нiбыта ўчора, я ў хату зайду.
Чакае мяне там сум па былому,
Але ў гэтам суму спакой я знайду.

Стаiць на прыгорку старая хата,
Нiбыта заўсёды яна тут стаiць,
Ўспамiнаў хавае та хата багата –
I радасць i слёзы яна варушыць.

Пад весам сагнецца старая падлога –
Мяне сустракае (знаёма рыпiць).
Качнецца засоў, i сенцы з парога
Дазволяць мне прагна iх водар iспiць.

Ў вокнах веранды зноў сонца гуляе,
Падушкi з травою пiльнуюць краваць…
Тут стары камод, i радыё грае,
I нехта так хоча мяне зноў абняць…

Сустрэне цяплом вялiкая печка,
Бадзёрай прахладай з крынiцы вада…
Ледзь-ледзь i з бацькамi будзе сустрэча,
Але ж я гадаю – то памяць мая.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →