Родная мясц ны
Лепшага месца на свеце няма.
Дзе дубы,ды бярозы ў полі сенакосы,
Гэта маці радзімая-наша зямля.
Дзе чыстыя крынічкі, грыбы лісічкі.
Дзе раніцай світанак сустракае нас.
Сонейка грэе, цёплы ветрык вее.
Дзе хутка ляціць,выдатны час.
Наша Радзіма,наш край,наш куток.
Зямля на якой зараджаецца крок.
сцяжынка праз поле,вядзе на пагорак,
Дзе стужка лясная ўецца да зорак.
Наша Радзіма, наш край наш куток,
Дзе пачатак бярэ празрысты выток.
Зямля на якой зараджаецца ласка,
І гучыць перад сном матуліна казка.
Родныя мясціны, дзе радасці хвіліны,
Лепшага месца на свеце няма.
Дзе ліпы,ды клёны,развучваюць паклоны.
Дзе спявае без умолку кожная душа.
Лётаюць птушкі, над зямлёй,нібы дужкі
песнямі сваімі радуюць слых.
Сцяжынкі ды дарогі,саломеныя стогі,
сэрцам адпачыць,к сабе,клічуць усіх.
10.2024
Свидетельство о публикации №124110504087