***

Я не пасьпеў агледзецца навокал,
Як час мне стукае ў вочы,
Каб больш не лётаў, як той сокал.
Дамоў, бягу праз дні і ночы...

Згарэла побач ладня часу,
Тых дзён, не кінулі што след,
Грашыў, баяўся, верыў Спасу,
Сабе не верыў, а ўжо дзед...

Калісьці звалі ўнукам, сынам,
А ўжо не клічуць, бо маўчаць.
Пайду і я, не ў гразь, не свінам
Закончыць трэба, як пачаць?..


Рецензии