Восень

У ранішняй расе памыўся луг
І выдыхнуў туман на медуніцу.
У полі трактар свой цягае плуг --
Рыхтуе глебу... Глебу пад пшаніцу.

Палескі лес грыбніцаю цвіце --
Красуюць на палянах мухаморы.
Лясная сцежка ў бор мяне вядзе
Да тых мясцін, дзе на грыбы я хворы.

Схаваўся пад ялінкай белы грыб --
Падняў сівенькі мох над галавою.
А побач -- баравы, бы чорны грым,
Глядзіць на час асенняю смугою.

Гукае лес заўзятых грыбнікоў,
Склікае ўсіх, хто да грыбоў ахвочы.
Чабору пах чуваць з усіх бакоў --
Дарамі лесу суцяшае вочы.

05.08.2022.


Рецензии
Мне вельмі спадабаўся Ваш твор, я зразумеў увесь тэкст нягледзячы на ​​тое, што я не беларус і амаль не вывучаў беларускую мову. Я рады, што ёсць тыя, хто піша на гэтай мове, бо, на жаль, выкарыстанне беларускай мовы паступова скарачаецца.
З павагай, Скірт

Лил Бо Скирт   15.05.2025 20:40     Заявить о нарушении
Дзякую за водгук. Вы вельмі добра валодаеце беларускай мовай. Ва ўсякім выпадку я не знайшоў у Вас ніводнай граматычнай і стылістычнай памылкі.

Валерий Познякевич   17.05.2025 09:31   Заявить о нарушении