Я прыду да цябе

Я прыду да цябе,
Калі сэрца пакліча
Да суквеццяў вясны,
Што абудзяць спадзеў.
Я прыду да цябе
Той парой маляўнічай,
Што яднае людзей,
Іх па шляху вядзе.

Я прыду да цябе,
Калі думак вясёлка
Паміж сэрцаў дваіх
Пабудуе свой мост.
Я прыду да цябе,
Калі травы на золку
Пад цяжарам расы
Мой пакінуць пагост.

Я прыду да цябе,
Бо каханне -- ёсьць лекі.
Яно ў сэрцах дваіх
Адбівае свой рытм.
Я прыду да цябе,
Каб застацца навекі
І памножыць спадзеў,
Што табе падарыў.

12.08.2024.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →