Жывiца думак

Не проста выказаць пачуцьці,
Калі яны з вясной квітнеюць.
А той, хто здолее пачуць іх --
Даўно жывое слова сьпеліць.

Ёсьць у душы жывіца думак,
Што роднай моваю завецца.
Яна -- для нацыі ратунак
І для майго з Айчынай сэрца.

Краніся думкай роднай мовы --
Яна цябе пакліча сьледам
У Храм сьвяты, прыгожы, новы,
Каб ты пяшчоту гукаў зьведаў.

У мове нашай ёсьць малітва,
Што сэрцы нацыі яднае.
Яна -- заступніца ў час бітваў --
Як Багародзіца сьвятая.

Пакліч яе душэўна, шчыра --
Малітва ў небе адзавецца
І паляціць па-над Айчынай
На крыльлях дзён, што грэюць сэрца.

21.10.2019.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →