Сцежка

Паміж намі сцежка ўецца,
Выцінае дзень сляды.
Ты параніла мне сэрца
Сваім кветам маладым.
У вачах тваіх натхнёных
Грае музыка вясны.
Побач з хатай клён зялёны
Пра цябе мне баіць сны.

Прыпеў:
Ты дзяўчына маладая,
А я -- хлопец малады:
Залаты і залатая,
Маладвя, малады.
Твая хата каля гаю,
А мая -- каля вады.
Пакахаў дзяўчыну Галю,
Ды зайграў на ўсе лады.

Ой ты, Галя, мая Галя --
Дзён чароўная краса!
Для цябе я песні граю,
Што звіняць, нібы раса.
Ад тваёй усмешкі шчырай
Песні хочацца спяваць.
Галя, мілая дзяўчына,
Як цябе мне не кахаць?

Прыпеў:
Ты дзяўчына маладая,
А я -- хлопец малады.
Залаты і залатая:
Маладая, малады.
Твая хата каля гаю,
А мая -- каля вады.
Пакахаў дзяўчыну Галю,
Ды зайграў на ўсе лады.

28.08.2024.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →