Беларуская мова

Мая мова жыве на вайне.
Яна зброю ў руках трымае.
Той, хто веру яе кране --
Шанцу выжыць зусім не мае.

Покуль вораг людзей цкуе --
Мая мова не кіне зброю.
Яна памяць зямлі куе,
Каб свабоднаю выйсьці з бою.

Забівалі яе не раз:
Вырывалі з карэннем вёскі,
А яна, бы святы абраз,
Свой пагляд не губляла боскі.

Мова клікала ў Храм людзей
І малітвай зямлю будзіла.
Пачынаўся з надзеі дзень --
Прарастала са слова дзіва.

06.09.2022.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →