***

Знікне мова -- загіне нацыя,
Ноч вар'ятаў напружыць слых.
Набліжаецца акупацыя --
Больш не вернуцца ў край буслы.

Прыляцяць да гняздоўяў "аисты"
І "скворцами" стануць шпакі.
З суму высахне дуб разгалісты,
Што ўглядаўся на плынь ракі.

Палыновымі стынуць pосамі
І Чарнобыль  і Астравец...
Людзі хворыя ходзяць з косамі
Па счарнелай, бы ноч, траве.

Не вар'яты яны, не вернікі,
А манкурты сваёй зямлі.
Прамянялі свой лёс на пернікі
Абяцаныя у крамлі.

Падманулі народ мой здраднікі.
У тых пернікаў -- горкі смак.
Стануць хутка блiнамі дранікі,
Пачарнее жыццё, бы мак.

21.09.2019.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →