Крывадушнасць
Як вароны на раллі,
Дзве сустрэліся жанчыны
І гаворку павялі:
"У маёй суседкі Ганны
Ўсюды поўны кавардак:
І гародчык непрыбраны,
Ды й у хаце ўсё не так".
Ёй паддаквала Марына,
Языкі палошчуць - жах!
Ганна новую машыну
Набыла сабе на днях.
Зайздрасць - дрэнная сяброўка,
Точыць, быццам чарвячок,
І Марыну з Насцяй лоўка
Падчапіла на кручок.
У гэты час з катком на пару
Дзед на лавачцы сядзеў,
Ён гаворку дзвюх пляткарак
Чуў і ў сэрцы смутак меў.
Спахапіліся жанчыны:
Трэба ж дома штось рабіць!
Насця зноў да магазіна:
Соль забылася купіць.
Раптам бачыць, што й суседка
За пакупкамі прыйшла,
Шчабятаць ёй стала: "Кветкай
Ты, Ганулька, расцвіла.
І парадачак у хаце,
І заўсёды чысты двор,
У гародчыку ды ў садзе
Ўсё - стараннасці ўзор".
А калі пайшла Гануля,
Дзед узбуджана спытаў:
"Як ты можаш так, Настуля?
Твой язык пудовым стаў.
Крывадушнасць* прыкра, ведай!
Кінь гнілую рэч сваю:
На чыім канёчку еду,
Таму й песеньку пяю.
Гэта страшная навала,
Непрыстойнасці пячаць.
Каб душа святло пазнала,
Трэба ў неба шлях трымаць".
*Крывадушнасць - лицемерие.
Свидетельство о публикации №124100605739
На сайте много стихов на белорусском.
Многие звучат грубовато.
В отличие от них ваш стих передает
красоту языка своим звучанием.
Спасибо, что пишете на белорусском.
С Днем Победы Вас! Мир вашему дому.
С уважением, Кацярына Палуян.
Екатерина Полуян 09.05.2025 09:40 Заявить о нарушении
гучыць Ваша імя на беларускай мове яшчэ і таму, што маю ўнучку таксама завуць так. Дзякую за ўвагу і за віншаванне. Вас і Вашых блізкіх таксама віншую з нашым Святам Вялікай Перамогі. Усяго вам найлепшага.
Зинаида Новосад 09.05.2025 09:50 Заявить о нарушении