***

Што так сумна на мяне глядзіш ты сёння?
Усё маўчыш ты, любая, упарта,
Толькі бачу я, што на душы прадонні
Ня ўсё так хораша ў цябе, дзяўчатка.
Нават не дазваляеш цалаваць сябе...
Штось невядомае грызе цябе знутры.
Я малю, каханая, зірні ты на мяне,
Разам усе цяжкасці адолеем мы.
Толькі крануцца тваіх валасоў дазволь-
Я забяру ўсе твае жахі, увесь твой боль,
Каб толькі зноўку ты зірнула бы на свет
Яскравымі дый шчаслівымі вачамі,
Што заўжды так ласкава ззяюць для мяне
І ў светлы дзень, і цёмнымі начамі...
Толькі крануцца тваіх валасоў дазволь-
Я забяру ўсе твае жахі, увесь твой боль...
7 траўня, 28 і 29 чэрвеня і 25 ліпеня 2024 г..


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →