Ружа-кветка

Надта рана ружа-кветка
Адцвіла ў садочку.
Аддавала маці ўлетку
За старога дочку.

Аддавала за старога,
За яго багацце.
Ад пастылага, благога
Ў хаце сват і свацця.

Да каго ж ты прытуліла
Мой вянок, рачушка?
Бога аб адным прасіла –
Каб злавіў Ванюшка.

Ад журбы патухлі вочы,
Жыць яна не хоча.
Горка плача дні і ночы
Душанька дзявоча.

Хтосьці зрэзаў ружу-кветку
Ноччу у садочку…
Пахавала маці ўлетку
Прыгажуню дочку.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →