Восень любай мне Айчыны...

***
Восень любай мне Айчыны
У вачах маіх іскрыцца.
Кроплі спелыя каліны
Мне зімою будуць сніцца.
Будуць сніцца мне бярозы,
Будзе жоўты ліст бруіцца
Пасярод зімовай прозы,
Пасярод вятроў і сцюжы,
Што скуюць жаданні-крозы.
А пакуль квітнеюць ружы,
У вачах іскрыцца восень,
Лісце падае - у лужы,
Дзе цямнее неба просінь.

26. 09. 2024 г.


Рецензии