Што у душы нараджае забыты...

***
Што ў душы нараджае забыты
Першародны бязгрэшны напеў?
Гэта колер лісця размаіты
На абрысах з'асененых дрэў.

Дзе ні глянь, залатарнік канадскі
Захапіў і лугі, і лясы.
І квітнее жыхар той нянаскі,
Нібы мала нам нашай красы.

Ён напеву ў душы не народзіць,
Хіба што - безнадзейны напеў.
Беларуская восень прыходзіць
З парыжэлымі тварамі дрэў.

Па іржышчу ідзе і спявае,
Ці стракоча касілкамі дзе,
Ці кляновым лістком праплывае
Па астылай і цёмнай вадзе.

І ў душы нараджае забыты,
Бы з дзяцінства, шчымлівы напеў,
Як галінка жывучай ракіты,
Пад якой адпачыць я прысеў.

16. 09. 2024 г.


Рецензии