Жорны лёсу

Жорны лёсу мелюць усё і ўсіх без разбору:
Добрае, дрэннае, шчасце, гора.
Шаноўнага пана, паненку, слугу
Жорны лёсу з часам ператвораць у труху.

Можна храбрыцца, адмаўляць ці баяцца,
Але ад рэальнасці не ўратавацца:
Што ні рабі, як ні круціся,
Выйсця няма. Змірыся!…

Потым другія прыйдуць у жыццё другое,
Каб зведаць жахлівую праўду:
Жорны лёсу
Працуюць
Без збою.


Рецензии