Вось мая радзiма...

Вось мая радзіма: хата на ўзбярэжжы,
Пах лугоў квяцістых, подых навальніц.
Тут мая матуля, якая нарадзіла,
Песеньку спявала ад жывых крыніц.

Тут садок і школа: веды, выхаванне,
Падрастаю з часам, помню пра выток.
Вось мая бярозка, рэчка з ціхім гаем.
Зберагу я ў сэрцы родны свой куток.

   20. 02. 2024


Рецензии
Натхняльны подых Радзiмы, пах роднай зямлi...

Лариса Демиденко 3   09.11.2024 10:50   •   Заявить о нарушении