Здымаю яблыкi у скрынкi...

***
Здымаю яблыкі у скрынкі.
Што паляжыць, што пагніе.
А вецер восеньскай глыбінкі
Мне песні сумныя пяе.

Здымаю, каб пазбыцца смутку.
Няхай мой смутак ападзе.
А як надарыцца мінутка,
Рву пустазелле на градзе.

А вецер сумнае глыбінкі
Такія ж песенькі пяе.
Здымаю яблыкі у скрынкі,
Складаю вершыкі свае.

05. 09. 2024 г.


Рецензии