Цукаты для кАта

Сэрца б'ецца шпарка ў асалодзе.
Пацалунак новы пацалунак родзіць.
Нават уцёкамі не ўратаваць сябе.
Кат выдатны выдаўся з цябе!

Адарвацца ад вачэй тваіх няможна.
Ты катуеш прафесійна, асцярожна.
Разліваюцца пачуццяў нашых хвалі.
Я хачу, каб мяне доўга катавалі!

Ці магчыма расцягнуць імгненні,
Ад якіх мы проста ў захапленні?
Кожны рух у гэтым катаванні
Пра жыццё, а не пра выжыванне…

Ты з сябе здымаеш вобраз кАта.
Я шчырую ля стала заўзята
І нясу табе да ліпавай гарбаты
Дужа смачныя цукаты.


Рецензии