Дзверы Тамерлана пераклад песн гурта Мельн ца
Ходзіць тонкі маладзік.
З зорак тчэ ён дываны,
Каб да раніцы не знік
Маніставы звон
Страмёнаў чужых
З плямёнаў вятроў
І коней ліхіх.
Хтось з вялікага збана
Малако ў нябёсы лье.
Спі, мой любы, засынай.
Хай пабачыш ты ў сне,
Як золак шукаў,
Зыйшоў у холад зім,
З сабою гукаў,
Заўжды быў адзін.
Ля дзвярэй у Тамерлана
Новай вырасла трава.
Буду я табе страла
Ці для лука цеціва.
Ты - сэрца агню.
Ты - песня сцягоў.
Пакінеш адну
Сярод тых лугоў,
Дзе месяц плыве
У срэбры травы,
А коні імчаць,
Трывожачы сны.
Чужая страла,
Жыцце -папалам.
Палын ды зямля
Табе, Тамерлан.
Трывожыць кавыль - табе
Ў другіх берагах,
І золатам стыць - табе
Ў высокі курган.
А мне - вышываць
Аліўкавы лён,
Слязьмі адбіваць
Маніставы звон.
У доме тваім
Цяпло ачага...
Там месца дваім
Навечна няма...
Малюнак Аксана Шаўцова
Свидетельство о публикации №124090402669