Спякотны верасень, спякотны...

***
Спякотны верасень, спякотны,
Засушлівы, пякельны, здань.
Настрой тужлівы і маркотны,
І пахне горкая герань.

Плыве па небе сонца шарам,
Як спелы яблык наліўны.
Каліны куст абняў пажарам
Куток агорклай цішыні.

Антонаўкі зрываю ў кошык.
Мо,  у аржанцы паляжаць?
Чакаюць зноў пяшчотны дожджык
І лес, і поле, й сенажаць.

03. 09. 2024 г.


Рецензии