Хто такi беларус у гэтым свеце?
І адкуль у яго карані?
Чым здабыў сабе долю нарэшце,
Не пашкодзіўшы якасць душы?
Нарадзіўся, дзе поле з калоссяў,
І жытнёвы красуецца рай,
Здабывалі дзе прашчуры ў поце
Хлебны, важкі, зямны каравай.
На паданнях і казках узгадаваны,
Пад напевы жалейкі і дуды,
На матывах і вобразах Коласа
Пазнаваў ён мастацтва азы.
Ён напоўнены песнямі роднымі,
Што гучалі з сялянскай душы,
Бескарыснай, узвышанай спадчынай
Навукоўца славян Скарыны.
Дзе шануюць герояў і помнікі,
Помняць Брэст, і Алу, і Хатынь,
Дзе засталіся вечна героямі
Скрозь Чарнобыля горкі палын.
Дзе ў код генетычны заложаны
Мужнасць Веры, Марата Казей,
Касманаўткі Васілеўскай Марыны —
Беларускіх, славутых людзей!
02.09.2024г.
Свидетельство о публикации №124090204082