Той хто жыве у аблоках

Пляснуўшы дзвярыма на нябесным гарышчы,
ТОЙХТОЖЫВЕЎАБЛОКАХ адасобіўся ад лістападаўскай непагадзі,
падклаў пад галаву пук жнівеньскага сена,
папрасіў памузіцыраваць вераснёўскіх цвыркуноў
і задрамаў у чаканні калядных сноў.
Галоўнае, каб ніхто не разбудзіў ТАГОХТОЖЫВЕЎАБЛОКАХ,
бо гэта, хоць і спакойная, гарманічная,
але вельмі ўражлівая натура.

ТОЙХТОЖЫВЕЎАБЛОКАХ нікога не крыўдзіў,
таму Яго таксама нельга крыўдзіць -
нявер'ем у Яго, непрыстойнымі словамі і кепскімі справамі,
а таксама нядбайнасцю, сумам і клопатам.

ТОЙХТОЖЫВЕЎАБЛОКАХ нічога не баіцца,-
страх, асцярога, трывога незразумелыя яму,
Ён ніколі не сустракаў іх,
ды і як яны маглі апынуцца на небе,
побач з ТЫМХТОЖЫВЕЎАБЛОКАХ.

ТОЙХТОЖЫВЕЎАБЛОКАХ можа выконваць просьбы людзей,
галоўнае каб яны прайшлі праз час, прастору і неабходнасць.
Шмат каму дапамог ТОЙХТОЖЫВЕЎАБЛОКАХ,
нават калі яны не ведалі пра дапамогу і пра Яго Самога.

Рана ці позна людзі насыцяцца.
Ім не трэба будзе зусім нічога, і ні ад каго.
Менавіта тады яны стануць па-сапраўднаму няшчасныя і амаль западуць у адчай.
І пакіне тады свой палац ТОЙХТОЖЫВЕЎАБЛОКАХ,
і спусціцца на зямлю, і супакоіць дурняў,
і забярэ наверх да сябе ўсіх.
Толькі гэта будзе не хутка.
А пакуль, хай паспіць ТОЙХТОЖЫВЕЎАБЛОКАХ – і нам спакойна, і яму добра.

2005 г

по-русски тут
http://stihi.ru/2022/09/12/4487


Рецензии
Русский вариант - не читал... Опасаюсь, что там вопрос о том, кто живёт в яблоках, а это чревовательно.

Ицхак Скородинский   23.09.2024 15:15     Заявить о нарушении