Крылы да нябёс

Калі здаецца, што ўсе навокал гасне,
І сэрца рве на часткі боль людзей...
Вазьмі сябе ў руки,
І няшчасным, пашлі свае цяпло хутчей!

Ніколі не з'ядай сябе на помсту!
И не жадай, каб вораг твой змарнеў!
Любі, жыві, яднай
                усіх навокал,
Бо той , хто з Богам, ён заужды
                Мужней!

Любоў, яна адна нас акрыляе!
Нясе нам шчасце, каб па ветру плыць.
Яна адна - нам крылы апранае,
каб мы маглі ляцець и вольна жыць!

А сэрцу лёгка, калі разам людзі,
якія дараць крылы да нябёс.
А ты абдымеш іх, прытуліш мякка,
каб бараніць ад ворагаў іх лёс.

Ніколі не здавайся!

Вер, ёсць людзі , якія
            дараць крылы да нябёс.
Яны табе прыносяць шчасце,
            чакаюць, каб и ты яго на крылах нёс!

Любоу, яна адна нас акрыляе
Нясе нам шчасце,каб па ветру плыць.
Яна адна - нам крылы апранае,
каб мы маглі ляцець и вольна жыць!


Рецензии