Мая зямля

Пры дарозе – верас і чартапалох.
Дробнымі рамонкамі вабіць ціхі луг.
У кустах заціўкалі гучна вераб'і.
Асалода летняя пануе на зямлі.

Конь ляніва цягне пад гару вазок.
Мне прыветна маша лісцем чабарок.
Бачу хаты старыя я ўжо здаля.
Замірае сэрца: вось мая зямля!


Рецензии