Пра жыццё дауно усё сказана...
Пра жыццё даўно ўсё сказана...
Наліваецца віном,
Што наліцца абавязана,
І сумуе ціхі дом.
Гронкі яркія каліны
Грэюць ягады свае.
Хутка ў небе жураўліны
Клін журботна запяе.
Рэмантантная маліна
Зачапілася за плот,
А на грушы павуціна
Абвівае сочны плод.
Наліваецца віном,
Што наліцца абавязана.
І сумуе ціхі дом,
На якім жыццё завязана...
25. 08. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124082504887