Полымя

Полымя барвовае
На сыходзе дня,
Роднае, пунсовае –
Пасмамі агня.

Праз бярэзнік цягнецца
Полымя-каса.
Відавочна, прагнецца,
Каб лягла раса.

Полымя высокае,
Стоўб, як небасхіл.
Цуда роўнабокае
Ветрык пахіліў.

З чорнай цемры золата –
Полымя блішчыць.
Моцным, дужым волатам,
Нібы жоўты шчыт.

Полымя імклівае –
Сонейка зайшло.
Не, немітуслівае...
Як і не было.      


Рецензии
Вельмі прыгожа вы апісалі заход сонца, адчуваецца ваша пазітыўнае настрой.
З павагай .

Геннадий Трутько   22.08.2024 17:30     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Генадзь, за водгук на роднай мове! Добрага дня Вам! З цяплом!

Татьяна Цыркунова   23.08.2024 10:30   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.