Як я стану багатай
(Можа нават у мэра Тулузы па блату!).
Я планую ўзяць нерухомасць з прасторам:
Вокны з столі да полу, а ў іх бачна мора.
Мебля белая, вазы ў кожным пакоі,
Каб магла з асалодай я дыхаць спакоем.
На двары ўся ў ружах стаіць альтанка,
У якой ёсць і крэслы, і стол, і ляжанка,
Ясна бачу: ландшафта дызайн адмысловы,
А таксама басейн глыбокі новы!
Два каменныя львы ля парадных дзвярэй,
Хол завешу карцінамі, быццам музей.
У гасціную будзе шкляны ўваход,
Антыкварны пастаўлю ў спальні камод,
Планы ёсць на чырвоны кабрыялет,
А яшчэ на маленькі прыватны джэт.
Яхта новая ў порце прышвартавана,
Каб на ёй я з сырам віно смакавала…
Вось, здаецца, усё прадугледзела,
І дасканальна распланавала,
Але ёсць у маіх планах вялікі “касяк”:
Ніводнай ідэі пра тое, стану багатай я як.
Свидетельство о публикации №124082201208