Жнiвень
З дажджом прыходзіць прахалода.
І сумна...Сьпета песьня гэта...
Дзе ж тая лета асалода?!
Мо, браце, там яна схавана,
Дзе цёплы вечар грэе сэрца?
Ці варажбою на Івана
Яйком прыляжа на талерцы?
Я толькі бачу бляск Купальля,
Ад вёскі ў вёску зноў іду...
Здаецца, звалі яе Галя?
Марына? Ты? Пастой - ляту!
Свидетельство о публикации №124081400187