Сеецца дожджык грыбны...

***
Сеецца дожджык грыбны -
Ціхі, маленькі, няўлоўны.
Мары сплываюць, як сны,
Сеецца дожджык раптоўны.

Сеецца дожджык на лес -
Срэбнае вецце асінак,
На пацямнелы мой бэз,
На лебяду ля сцяжынак.

Сеецца дожджык, імжыць,
Мары змывае сабою.
Сцежкаю думка бяжыць
Між палыну з лебядою...

13. 08. 2024 г.


Рецензии