Бабка Ганя

Бабулі роднай, дарагой
Я словы прысвячаю
І са скланенай галавой
Яе ўспамінаю.

Ад слоў, усмешкі, цяплыні,
Што на ўспамін прыходзяць,
Я чую ход спыняюць дні,
І мне нішто не шкодзіць.

Сапраўды, ты для нас была
Пакровам, абаронай
І не стагнала, а цвіла
Усмешкай улюбленай.

Усе рабіла для дзяцей
А то, што цяжка - "клопат".
Глядзець навокал весялей
Твой дапаможа вопыт.


Рецензии