Дуб

Зацікаўлены сабою
Дуб, як пан, на ўсіх глядзіць.
З горда ўзнятай галавою
Ен лістамі шапаціць:

"Вы куды ляціце, людзі?
Кожны дзень я бачу Вас.
І навошта б'еце ў грудзі:
Цяжка жыць, так бегне час.

Прыпыніцеся, на дрэвы,
Кіньце позірк хоць бы раз,
Палюбуйцеся - і спевы
Загучаць навокал Вас.

Ці то я, ці вунь бяроза!
Як мы хораша стаім.
Не пужаемся марозу
Прыйдзе холад - памаўчым,

Прыйдзе сцюжа - лісце скінем,
А ўсе роўна добра нам.
Летам, узімку цуд мы чынім
Хараство зноў дорым Вам.

Шапацім, шумім спрадвеку
З мноствам колераў для Вас,
У дапамогу чалавеку
Ўпрыгоджыць жыцця час."


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →