Жнiвень. Жауцеюць гурочкi...

***
Жнівень. Жаўцеюць гурочкі.
Пахне грыбамі ўжо лес.
Сталі туманнымі ночкі,
Цёмна-зялёным – мой бэз.

Жнівень. Лісцё серабрыцца
Пышных – на ўзгорку – асін.
Восень асінам тым сніцца.
Птушак паклікала сінь.

Жнівень. І днямі спякотна.
Сумам вяргіні гараць.
І на душы так сумотна.
Жнівеньскі сум не суняць...

07 – 08. 2024 г.


Рецензии