Апынуцца б на Занзiбары!
Дзе ўлетку не ходзяць хмары,
Дзе на пляжы бялюткі пясочак,
А за пляжам – пальмы ў радочак.
Там шумяць акіянскія цёплыя хвалі.
Хай бы ногі яны мне пакорна лізалі!
Я б у хвалі з разбегу нырца давала,
На сафары ў пысу льва цалавала,
Захаплялася б кожнай хвілінай,
Як належыць турыстцы шчаслівай!
Свидетельство о публикации №124080701178