Визицёры з далёкага космаса

Цёмны, бязмежны космас
бачу я ў сваім акне.
Вось пачуць бы далёкі голас
накіраваны аж да мяне.

Бо такога не можа быць,
каб ва ўсім вялікім сусвеце,
у момант адзін не маглі адкрыць,
мы жыцця на далёкай планеце.

Вунь там, удалечыні, спадарожнік міргнуў,
а можа быць далёкі квазар.
Але мне здаецца, што гэта мільгануў
гуманоіда зусім невялікі твар.

З радасцю ў рукі бяру тэлескоп,
у надзеі нешта заўважыць.
І вось ён цуд: я бачу асоб.
А як жа гэта растлумачыць?

Раптам прыёмнік захрыпеў на стале.
Яго даўно наладзіць імкнуся.
Як толькі гукі пачуліся мне,
я адразу за сталом апынуўся.

І вось спрабую злавіць частату
аднак такое нялёгка зрабіць.
Калкі прыёмніка сутаргава кручу,
толькі б нічога не загубіць.

Сёння поспех на маім баку
прышэльцы на сувязь выходзяць.
Яны нібыта працягнулі руку.
Яшчэ мяне не дай бог схопяць.

Гэтую нядоўгую гадзінку размоў
запомніць я хачу назаўжды.
І сустрэць візіцёраў жадаю зноў,
якія паляцелі кудысьці туды.


Рецензии