Сёлета восень у жнiунi прыйшла...
Сёлета восень у жніўні прыйшла:
Бульбу капаюць, жаўцее гарод.
Дні так мільгаюць, як крылы вясла,
Дні так вяслуюць нястомна праз год.
Жоўтыя лісцікі вішань блішчаць,
Хіляць вяргіні ружовасць на плот.
Дні матылькамі ўжо ў восень ляцяць
І пралятаюць праз стомлены год.
Лезуць грыбы, і збіраюць грыбы.
З хвойніку крочыць з грыбамі сусед.
А між сасонніку клёнік рабы
Ціха ківае грыбам тым услед...
04. 08. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124080402407