За бяздоннымi вачыма
Ён глядзіць з усмешкай на яе,
Быццам той, далёкі, слаўны,
Што прыходзіў дзень таму ў сне.
Хлопец дорыць кампліменты
Пра бяздонне дымкавых вачэй.
Ён сваёй рашучасцю адметны:
Усміхаецца ярчэй, ярчэй.
А ў ёй зусім няма запалу.
Непрыкметна стала нежывой:
Адзінока кандыбаецца памалу,
Не назваць яе нікому ўжо сваёй.
За бяздоннымі вачыма
Затаіўся непраглядны змрок душы.
Адрадзіць былое не магчыма.
З ёю, хлопчык, ужо не саграшыць.
Свидетельство о публикации №124080301304