Расстаннi-сустрэчы

РАССТАННІ-СУСТРЭЧЫ
леанід ПРАНЧАК

Расстанні-сустрэчы,
Сустрэчы-расстанні…
Паўночная зорка не згасне над плёсам.
Кахаць і ў расстанні тужыць па каханні –
Такое жыццё, мусіць, суджана лёсам.

Расстанні-сустрэчы, як будні і святы.
Гары мая зорка, гары, мілавіца!
Запомніцца радасць, забудуцца страты.
Даруюцца крыўды, каб не паўтарыцца.

Кувае зязюля, спатканне прарочыць.
Ці ж спраўдзяцца ў часе яе прадказанні?
Падзелены лёс не на дні і на ночы.
Падзелены лёс на сустрэчы-расстанні.

Калісьці вярнуся і я з вандраванняў.
І сум адзіноты спагада залечыць.
І прыйдзе на змену маркоце расстанняў
Кароткая радасць  жаданай сустрэчы.

Расстанні-сустрэчы,
Сустрэчы-расстанні…
Паўночная зорка не згасне над плёсам.
Кахаць і ў расстанні тужыць па каханні –
Такое жыццё, мусіць, суджана лёсам.

29.07.2022


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →